Паводле інфармацыі Bild, такія перамовы сапраўды ішлі. У іх удзельнічалі Масква, Вашынгтон і Берлін. Уладзімір Пуцін хацеў атрымаць расійскага агента Вадзіма Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі. Паводле Bild, абмяркоўвалася, што ў абмен Пуцін вызваліць Навальнага. 

«Аляксей Навальны павінен быў вось-вось выйсці на волю», — піша аглядальнік Bild Філіп Пятаў. 

Вадзім Красікаў быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Менавіта на яго намякаў Пуцін у інтэрвʼю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. 

У канцы сустрэчы Карлсан спытаў у Пуціна пра лёс журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, які быў затрыманы ў Расіі год таму нібыта па падазрэнні ў шпіянажы. 

«Эван Гершковіч, яму 32 гады, амерыканскі журналіст, ён знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год, гэта вялікая гісторыя ў ЗША. Я хачу спытаць у вас: вы гатовы ў якасці жэсту добрай волі вызваліць яго, для таго каб мы адвезлі яго ў ЗША?» — спытаў Карлсан. 

«Мы столькі зрабілі жэстаў добрай волі, што, мне падаецца, мы вычарпалі ўсе ліміты. Нам ніхто на жэсты добрай волі аналагічнымі жэстамі ні разу не адказаў. Але мы, у прынцыпе, гатовы гаварыць пра тое, што не выключаем таго, што мы можам гэта зрабіць пры сустрэчным руху з боку нашых партнёраў. 

І калі я кажу «партнёраў», я маю на ўвазе найперш прадстаўнікоў спецыяльных службаў. Яны ў кантакце паміж сабой, і яны абмяркоўваюць гэтую тэму. У нас няма табу на тое, каб не развязаць гэтую праблему.

Мы гатовы яе вырашаць, але там ёсць пэўныя ўмовы, якія абмяркоўваюцца па партнёрскіх каналах паміж спецслужбамі. Мне здаецца, што можна пра гэта дамовіцца», — адказаў Пуцін.

Чытайце таксама:

«Увесь свет дзівіўся, у якіх умовах трымалі Навальнага»: былы зняволены нагадаў пра рэаліі палітвязняў у Беларусі

«Сіндром раптоўнай смерці». З'явілася новая версія, ад чаго памёр Навальны

Каманда Навальнага заявіла, што яго цела няма ў моргу ў Салехардзе

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
28