Фота: Полк Кастуся Каліноўскага

Фота: Полк Кастуся Каліноўскага

«На апошняй сустрэчы з Палком Каліноўскага мне распавялі, што група аэраразведкі палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі. І зараз яны адкрылі збор на іх набыццё. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы і без нашай з вамі дапамогі не абысціся.

Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір — без дыктатураў, агрэсіі і гвалту.

Дарагія мае, калі для вас гэта бяспечна, падтрымайце гэты збор. Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа Святлана Ціханоўская.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0