Аляксандр Івулін і Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Івулін і Аляксандр Кныровіч

Ахвотных атрымаць спонсарскія грошы ўдалося адшукаць не адразу. Гэта не ўвайшло ў сюжэт праграмы, але як расказаў сам Івулін, спачатку ў офісе «Мінска» не бралі слухаўку, а пасля прапаноўвалі пазваніць у іншы дзень. Калі ж «спонсар» усё ж настойваў, то кудысьці схадзілі, запыталіся і далі кантакт маркетынгу, а адтуль ужо пераадрасавалі да менеджара Аляксандра Кобрынца, які і адказвае за працу са спонсарамі.

Адразу мужчына насцеражыўся праз нумар тэлефона, не падобны да беларускага, але, здаецца, аргумент Кныровіча, што сваім рэальным кантактам ён будзе гатовы падзяліцца, калі перамовы выйдуць на іншы ўзровень, падаўся пераканаўчым.

У размове бізнэсмен пацікавіўся, якую суму яму трэба ўкласці, каб не проста быць адным са спонсараў, але мець нейкі ўплыў на тое, што адбываецца з клубам. Ягоны суразмоўца ці то не зразумеў сутнасць пытання, ці то вырашыў праігнараваць такую акалічнасць, але замест канкрэтнага адказу пачаў расказваць пра супрацу ў межах дзяржпадтрымкі.

Кныровіч таксама спрабаваў зразумець, якія сумы ў цэлым даюць спонсары — гэта 100 тысяч, ці 200 тысяч у год, на што атрымаў адказ, што якраз такія сумы клуб і атрымлівае ад спонсараў па дзяржпадтрымцы. Пры гэтым суразмоўца адзначыў, што на тэндэнцыю беларускага баскетбола такая сума не паўплывае, але імідж клуба нібыта паправіць можна.

Калі бізнэсмен пацікавіўся, ці магчыма, каб пул інвестараў выкупіў клуб, то Кобрынец спаслаўся на федэрацыю, але выказаў меркаванне, што там не дазволяць. Маўляў, клуб дзяржаўны, уся маёмасць таксама належыць дзяржаве, а існуе ён за кошт дзяржбюджэту і спонсарскіх сродкаў.

На развітанне Кобрынец проста парадаваўся, што хоць нехта гатовы даваць грошы клубу ў сённяшнім становішчы, ізноў жа забыўшы пра тое, што суразмоўцу цікавіла магчымасць уплываць на працэсы ў «Мінску» ў абмен на свае грошы.

«Дзякуй і вельмі прыемна, што на фоне такіх няўдалых пакуль выступаў ёсць людзі, якія гатовыя на агульнае развіццё баскетбола нешта ўкласці», — сказаў клубны менеджар.

Чытайце таксама:

«Азаронак бранябойна стаяў, а Пуставы паплыў». Івулін пра гісторыю ў мінскім метро

Ці ўсіх пазнаеце? Беларускія палітыкі і селебрыці дзеляцца, як выглядалі ў 21 год ФОТЫ

У Аляксандра Івуліна новы ютуб-канал і новае шоу. Што там цікавага?

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5