Пітэр Хігс. Фота: Wikimedia Commons

Пітэр Хігс. Фота: Wikimedia Commons

«Стала вядома, што прафесар Пітэр Хігс памёр ва ўзросце 94 гадоў. Ён мірна пайшоў з жыцця ў сябе дома ў панядзелак, 8 красавіка, пасля непрацяглай хваробы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.

Хігс ў 1964 годзе выказаў здагадку пра існаванне новай часціцы — базона. Праз амаль паўстагоддзя гэта было пацверджана на практыцы ў ходзе даследаванняў на Вялікім адронным калайдары. Саму часціцу ў выніку назвалі ў гонар брытанскага фізіка.

У 2013 годзе Хігсу сумесна з бельгійцам Франсуа Энглерам, разам з якім ён зрабіў прадказанне аб існаванні базона, была прысуджаная Нобелеўская прэмія. У абгрунтаванні рашэння аб прысуджэнні прэміі гаварылася, што яна даецца за «тэарэтычнае прадказанне механізму, які дапамагае разумець паходжанне масы субатамных часціц, існаванне якога было даказана выяўленнем прадказанай элементарнай часціцы ў Вялікім адронным калайдары ЦЕРН».

Пітэр Хігс быў таксама лаўрэатам шмат якіх іншых прэстыжных прэмій і ўзнагарод, таксама ён з'яўляўся членам навуковых Каралеўскага таварыства Эдынбурга і Лонданскага каралеўскага таварыства.

Чытайце таксама:

Памёр самы стары мужчына ў свеце. Ён пражыў амаль 115 гадоў, штодня выпіваючы келіх брэндзі

Памёр капітан каманды «Адэскія джэнтльмены», сцэнарыст праграмы «Гарадок»

Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0