Першае ўзгаранне здарылася ўчора ў 9.38 у тралейбусе на вул.Прытыцкага: аплавілася ізаляцыя правадоў электраабсталявання ў адной з верхніх каробак салона тралейбуса. Пасажыры самастойна пакінулі тралейбус, пацярпелых няма. Папярэдняя прычына ўзгарання — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Яшчэ адзін тралейбус загарэўся ўвечары ў 22.11 на тэрыторыі Тралейбуснага парка нумар 3 на вул. Гурскага. У гэтым выпадку адбылося ўзгаранне панэлі прыбораў. Было пашкоджана лабавое шкло і задымлены салон тралейбуса. Папярэдняя прычына ўзнікнення агню тая ж, што і ў першым выпадку.

Падраздзяленні ратавальнікаў, якія прыбылі на месца, у абодвух выпадках аператыўна ліквідавалі ўзгаранні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?