Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў аб прызначэнні кіруючага складу Узброеных сіл, паведаміла 1 сакавіка прэс‑служба прэзідэнта.

Лукашэнка прызначыў генерал‑маёра Алега Зямскова начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл — начальнікам упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных сіл, вызваліўшы яго ад пасады начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага сухапутнымі войскамі Узброеных сіл. На пасаду, якая вызвалілася, прызначаны палкоўнік Ігар Матрашыла.

Генерал‑маёр Ігар Лаўрыненка прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл. На пасаду начальніка галоўнага арганізацыйна‑мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл, якую раней займаў Лаўрыненка, прызначаны палкоўнік Сяргей Купрык.

Падпісаны ўказ аб прызначэнні палкоўніка міліцыі Уладзіміра Бачылы начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?