У сувязі са смерцю расійскага акцёра Уладзіслава Галкіна прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне яго сваякам і калегам. Пра гэта паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

«У Беларусі высока цанілі Уладзіслава Барысавіча як надзвычай таленавітага чалавека, дзейнасць якога садзейнічала ўмацаванню дружбы паміж нашымі братнімі народамі.

Яго роля ў фільме «У жніўні 44‑га…», які стаў візітнай карткай сучаснага беларускага кінематографа,

увайшла ў залаты фонд айчыннага мастацтва», — гаворыцца ў спачуванні.

Як паведамляюць расійскія СМІ, акцёра Уладзіслава Галкіна, вядомага па ролях у серыялах »Дальнабойшчыкі», «Спецназ» і «Майстар і Маргарыта», знайшлі мёртвым 26 лютага ў здымнай кватэры на Садова‑Самацечнай вуліцы ў Маскве. Яму было 38 гадоў. Медыкі выказваюць меркаванне, што прычынай смерці стала спыненне сэрца.

Месяц таму Галкін прайшоў двухтыднёвы курс лячэння ў маскоўскай клінічнай бальніцы імя Боткіна, куды быў дастаўлены з запаленнем падстраўнікавай залозы. Калегі акцёра лічаць, што адной з прычын раптоўнай смерці Галкіна маглі стаць яго перажыванні і публікацыі ў СМІ з прычыны суда над ім.

Галкін будзе пахаваны 2 сакавіка на Траякураўскіх могілках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?