У сёлетнім дакладзе аб стане свабоды слова ў свеце амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Беларусь знаходзіцца на 189-м месцы разам з Узбекістанам. Усяго ў гэтым рэйтынгу 196 краінаў.

Паводле «Freedom House«, у 2009 годзе прыблізна ў траціне краінаў свету ёсць свабода прэсы, у траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы проста няма.

Беларусь традыцыйна ў рэйтынгах свабоды слова «Freedom House» трапляе ў хвост спісу, як краіна з несвабоднай прэсай.

Расія — на 176‑м месцы

Паводле «Freedom House», летась найбольш свабодна журналісты пачуваліся ў Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?