Амерыканец (The American)


ЗША, 2010, каляровы,

Рэжысёр: Антон Карбэйн

Ролі выконваюць: Джордж Клуні,

Жанр: Драма паводле раману Марціна Бута

Адзнака: 5 (з 10)

Пасля забойства пераследнікаў і палюбоўніцы дасведчаны кілер (Джордж Клуні) вырашае сысці на пакой. Ён абірае ціхае італьянскае мястэчка і маскуецца пад фатографа. Праніклівы святар адчувае, што герой зусім не той, за каго сябе выдае. Але душагубу замаўляюць апошнюю справу — зрабіць бясшумную зброю. Хто ахвяра — не паведамляецца.

Другая стужка фатографа і кліпмайстра Антона Карбэйна — статычная драма пра пакуты сумлення, якія так і не дачакаешся.
Апеты шматлікімі фільмамі герой нажа і кулі рухаецца, як самнамбула і спрабуе зрабіць выгляд цяжкіх духоўных пакутаў. Выгляд атрымліваецца непераканаўчым — і пуставатым, як бязлюдныя вуліцы. Кулі таксама «не ловяцца».

Затое з’яўляюцца палюбоўныя сцэны. Джордж Клуні з панылай палкасцю забаўляецца з прастытуткай, каб прапанаваць ёй руку і сэрца. Але яшчэ большай палкасці патрабуе зброя, замоўленая пекнаю незнаёмкай.

Пры жаданні можна палічыць стужку «Амерыканец» метафізічным ландшафтам амерыканскай душы.
Жаданне гэтае ў гледача з’явіцца, калі ён заб’е гэтай стужкай дзве гадзіны свайго жыцця.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?