Усё амаль як у Беларусі — яна атрымала на выбарах 80% галасоў і зойме 188 са 196 месцаў у парламенце краіны. «Нацыянальная дэмакратычная сіла» і «Дэмакратычная партыя» прызналі сваю паразу. «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» выбары байкатавала.

 Адзін з самых жорсткіх рэжымаў у свеце карыстаецца на выбарах празрыстымі скрынямі, daylife.com

Адзін з самых жорсткіх рэжымаў у свеце карыстаецца на выбарах празрыстымі скрынямі, daylife.com

Гэта першыя выбары ў краіне пасля 1990 г., калі перамагла Нацыянальная ліга за дэмакратыю Аунг Сан Су Чжы. Тады вайскоўцы не дазволілі ёй ўзначаліць краіну.

Партыя саюза, салідарнасці і развіцця створана вайсковым урадам, які ўзначальвае генерал Тан Швэ.

Пакуль у сталіцы святкавалі элегантную перамогу, у памежных гарадах працягваліся сутыкненні паміж урадавымі войскамі і прадстаўнікамі народнасці карэн.

Заходнія краіны і праваабарончыя арганізацыі ўжо заявілі, што выбары ў М’янме не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі.

Замежных назіральнікаў і журналістаў на выбары не пусцілі, а перад выбарамі абмежавалі Інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?