Танкер з нафтай, якая павінна паступіць у Беларусь па трубаправодзе Адэса — Броды, яшчэ не прыбыў ва Украіну.

Нагадаем, беларуска-ўкраінскі кантракт аб транзіце нафты па трубаправодзе быў заключаны ў Мінску ў канцы кастрычніка тэрмінам да канца 2013 года. Нафта будзе паступаць з украінскага порта «Паўднёвы» па трубе Адэса — Броды, а затым па паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба» — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

8 лістапада першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам,

што першыя 80 тысяч тон нафты будуць пастаўленыя па трубаправодзе 17 лістапада на ўмовах своп. «Па нафтаправодзе будзе прапампавана іншая, не венесуэльская нафта»,

— падкрэсліў Сямашка, не канкрэтызуючы.

Як паведаміў сёння начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі «Укртранснафта» Міхаіл Краўчанка,

гэта будзе расійская нафта маркі Urals.
Паводле слоў прадстаўніка ўкраінскай кампаніі, у нафтатэрмінал «Паўднёвы» танкер яшчэ не прыбыў. «Цяпер танкер яшчэ знаходзіцца ў моры, таму гаварыць пра тэрміны пачатку разгрузкі і прапампоўвання нафты ў Беларусь пакуль рана», — заўважыў Краўчанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?