Двух п’яных кантрабандыстаў затрымалі позна вечарам 16 снежня ў Нараўлянскім раёне супрацоўнікі Гомельскай пагранічнай групы пры падтрымцы мясцовай Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, спачатку паблізу ад беларуска-ўкраінскай мяжы былі заўважаныя сляды аўтамашыны, якія вялі ўглыб тэрыторыі Беларусі. Падчас пошуку быў устаноўлены аўтамабіль і пры дапамозе работнікаў ДАІ спынены. У машыне «УАЗ» без рэгістрацыйных нумароў знаходзіліся двое нецвярозых грамадзян і 19 буйнагабарытных сумак.

Затрыманымі аказаліся грамадзянін Беларусі, жыхар Гомеля, і грамадзянін Расіі, выхадзец Пскоўскай вобласці. Першы пакуль адпушчаны, другі затрыманы на трое сутак для разбору.

Які тавар знаходзіцца ў канфіскаваных сумках кантрабандыстаў, высветліць мытня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?