Мозг першапачаткова уладкаваны так, каб было прасцей казаць праўду. Аднак калі чалавек пастаянна хлусіць, то гэтую схільнасць да праўдзівасці можна пераадолець.
Так, частая хлусня робіцца лёгкай справай і нават незаўважнай для дэтэктара хлусні, піша New Scientist.

Сканаванне мозгу паказала, што мозг больш актыўны, калі людзі хлусяць. Актыўнасць адзначаецца ў прэфрантальнай кары. З гэтага была зробленая выснова: хлусня патрабуе дадатковага кагнітыўнага кантролю і тармажэння працэсу агучвання праўды. Дарэчы, каб зманіць, патрабуецца больш часу. Праверыць гэта вырашыў Бруна Вершуэр з Генцкага ўніверсітэта.

Навуковец разам з калегамі вывучыў тры групы студэнтаў. Спачатку студэнтаў папрасілі даць пісьмовую справаздачу пра тое, чым яны займаліся на працягу дня. Кожнага студэнта спыталі пра гэтую дзейнасць, а потым пацікавіліся, ці гаварыў ён праўду. Дадзеныя пытанні былі разбаўленыя пытаннямі на новую тэму.

Пры гэтым адну групу студэнтаў папрасілі заўсёды адказваць шчыра на зададзеныя пытанні, а другую — хлусіць. Трэцяя група мусіла была ў роўнай ступені хлусіць і гаварыць праўду. У выніку навукоўцы высветлілі:

людзі, якія часта хлусяць, з часам прыстасоўваюцца да хлусні, то бок розніца ў часе рэакцыі пры хлусні і агучванні праўды знікае. Атрымліваецца, дэтэктар хлусні можна падмануць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?