Прэзідэнт Гватэмалы Альвара Калом разводзіцца з жонкай, каб яна змагла ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах,

піша El Pais.

Калом і яго жонка Сандра Торэс падалі заяву аб разводзе «па ўзаемнай згодзе» 11 сакавіка, пацвердзілі ў Вярхоўным судзе краіны. А 8 сакавіка Торэс выставіла сваю кандыдатуру.

Такім чынам, у верасні яна зможа прыняць удзел у барацьбе за прэзідэнцкую пасаду: паводле канстытуцыі Гватэмалы, бліжэйшыя сваякі кіраўніка дзяржавы не могуць прэтэндаваць на дадзеную пасаду.

У выпадку перамогі на выбарах, першая лэдзі краіны стане першай жанчынай-прэзідэнтам Гватэмалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?