На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі 21 сакавіка адбылося адкрыццё Дзён культуры Украіны. Мінскай публіцы быў прадстаўлены канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага.

Выступленне вядомага танцавальнага калектыву 22 сакавіка ўбачаць жыхары Маладзечна, 23 сакавіка — Гомеля.

Як паведаміў журналістам перад адкрыццём міністр культуры Беларусі Павел Латушка, гэта культурная акцыя з’яўляецца ў адказ: «У верасні мінулага года ў Кіеве і Львове прайшлі Дні культуры Беларусі ва Украіне».

Паводле яго слоў, гісторыя ўзаемных Дзён культуры вядзе адлік з 1957 года. За перыяд незалежнасці (20 гадоў) гэта шостая акцыя (па тры разы з кожнага боку).

Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі, 21–23 сакавіка ў кінатэатры «Піянер» запланавана фотавыстава, а таксама паказ украінскай гістарычнай драмы «Багдан-Зіновій Хмяльніцкі» і камедыі «За двума зайцамі». 21 сакавіка спектакль паводле матываў аповесці Антона Чэхава «Маё жыццё» паказвае Дзяржаўны нацыянальны акадэмічны Украінскі драматычны тэатр імя М.Занькавецкай (на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі).

23 сакавіка ўкраінская дэлегацыя наведае культурную сталіцу Беларусі і СНД 2011 года Гомель. У мясцовым кінатэатры «Кастрычнік» адбудуцца паказы ўкраінскіх фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?