Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка з 22 чэрвеня 2011 г. павышаецца на 2 працэнтных пункта і складзе 18% гадавых.

Апошняе павелічэнне адбылося два тыдні таму — 1 чэрвеня, тады стаўка таксама вырасла на 2%.

У гэтым годзе стаўка ўзрастае ўжо ў пяты раз. Тым не менш, яна ўсё роўна істотна адстае ад узроўню інфляцыі.

Рост стаўкі рэфінансавання павялічыць прыбытак ад рублёвых укладаў. Гэта, на думку прадстаўнікоў Нацбанка, заахвоціць людзей вяртаць у банкі дэпазіты, забраныя апошнім часам.

Разам з тым, павялічацца і стаўкі крэдытаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?