22 жніўня паступілі ў продаж білеты на асобныя матчы першай серыі ХК «Дынама-Мінск» у Кантынентальнай хакейнай лізе,
паведамляе афіцыйны сайт клуба

Квіткі падзеленыя на дзве цэнавыя катэгорыі ў залежнасці ад гульні.

Да першай цэнавай катэгорыі адносяцца матчым з наступнымі клубамі: Ак Барс, Салават Юлаеў, Дынама Рыга і Дынама Масква, СКА Санкт-Пецярбург, Спартак, Атлант, ЦСКА, Лакаматыў, Авангард, Металург Магнітагорск, Леў (Попрад, Славакія) .

Да другой цэнавай катэгорыі адносяцца матчы з наступнымі клубамі: Северсталь, Тарпеда, Віцязь, Барыс, Нефтехімік, Трактар, Аўтамабіліст, Югра, Металург Навакузнецк, Сібір, Амур.

Цана квіткоў на матчы першай катэгорыі будзе вагацца ад 15 тыс. да 100 тыс. рублёў (15 000, 18 000, 20 000, 25 000, 30 000, 60 000, 100 000).

На матчы другой катэгорыі білеты будуць каштаваць: 12 000, 15 000, 18 000, 20 000, 25 000, 40 000, 80 000.

Калі білеты купляць пакетам (на некалькі матчаў адразу), то прадугледжаны зніжкі.

***

«Дынама-Мінск» (галоўны трэнер — Марэк Сікора) стартуе ў новым сезоне 8 верасня — Дзень бітвы пад Оршай. Супрацьстаяць яму ў Мінску будзе яраслаўскі «Лакаматыў», у які перабраўся найлепшы беларускі хакеіст ХХ стагоддзя Руслан Салей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?