Як сказаў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, здарэнне адбылося недалёка ад прыпыначнага пункта «Радыятарны». Машыніст электрычкі Мінск — Маладзечна, якая рухалася з хуткасцю каля 70 км/г, заўважыў чалавека, які ішоў уздоўж шляоў. Машыністы пачалі экстранна тармазіць, падаючы гукавыя сігналы, каб пазбегнуць няшчаснага выпадку.

Аднак юнак сеў на рэйкі, павярнуўшыся спіной да цягніка, які імгненна спыніць не ўдалося.

Выцягнулі хлопца з-пад трэцяга вагона.

З-за цяжкіх траўмаў навучэнец каледжа памёр па дарозе ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?