У дадатак да беларускіх нетраў з неацэнным рэсурсам у выглядзе калійных угнаенняў расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцарыеў атрымае ў Беларусі і больш празаічны, але ад гэтага не менш цікавы актыў — пляцоўкі пад забудову гатэляў і іншай нерухомай маёмасці.
Бізнэсовец прыходзіць на гэты рынак разам са сваім пляменнікам Міхаілам Шышханавым як саўладальнік «Моспромстроя» — аднаго з найбуйнейшых уладальнікаў маскоўскай нерухомасці і фешэнэбельных гатэляў.
Паводле інфармацыі «Ежедневніка», даччынае прадпрыемства канцэрна «Моспромстрой» у Беларусі, ЗЗАТ
У маскоўскай кампаніі не каментуюць, якія праекты ў Беларусі плануе рэалізаваць кампанія, што перайшла гэтым летам пад поўны кантроль дзядзькі і пляменніка. Але на маскоўскім рынку нерухомасці яна вядомая ў першую чаргу будаўніцтвам і здачай у арэнду міжнародных гасцінічных сетак фешэнэбельных гатэляў. На дадзены момант у партфоліа «Моспромстроя» ўваходзяць 3 пяцізоркавыя, 1 чатырохзоркавы і 2 трохзоркавыя гатэлі пад брэндамі «Марыёт» і «Холідэй Ін». На думку экспертаў, хутчэй за ўсё, выхад бізнэсу Гуцырыева і Шышханава на беларускі гасцінічны рынак звязаны з планамі гэтых брэндаў. А пра тое, што ў Беларусі з’явяцца і «Марыёт», і «Холідэй Ін», гаворыцца досыць даўно.
Як лічаць эксперты «Ежедневніка», прыход «Моспромстроя» можа