Раней найлепшая беларуская тэнісістка ўздымалася ўжо на гэту пазіцыю (12 верасня), але затым вярнулася на прыступку ніжэй. Цяпер Вікторыя Азаранка, нягледзячы на тое, што на мінулым тыдні знялася з турніру ў Пекіне з-за траўмы, зноў увайшла ў тройку лідараў, маючы 6190 ачкоў. На першым месцы па-ранейшаму прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі (8005), а на 2-й пазіцыі расіянка Марыя Шарапава — 6370.

З беларускіх тэнісістак у першую сотню рэйтынгу WTA ўваходзіць яшчэ Настасся Якімава, у якой 971 бал і 64-е месца (тыдзень таму — 67-е). Вольга Гаварцова займае 140-ю пазіцыю (124), маючы 471 ачко. На гэтым тыдні яна згуляе на турніры з японкай Асаке (прызавы фонд — $220 тыс.). У першым раўндзе саперніцай Вольгі Гаварцовай будзе прадстаўніца Тайваня Юнг-Джан Чан (134).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?