паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў 25 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Аднак дакументы на рэгістрацыю ў Нацбанк пакуль не паступалі, дадаў ён. «Як толькі дакументы будуць прадстаўлены, мы праінфармуем грамадскасць», — паабяцаў Дубкоў.

Паводле яго слоў, Нацбанк ажыццяўляе кансультацыі ў межах намечаных праектаў па зліцці і паглынанні з мэтай выявіць усе рызыкі, што ўзнікаюць пры аб’яднанні. «У нас быў вопыт, калі два банкі „насільна ажанілі“, але ў выніку аб’яднанняў банк аказаўся банкрутам. Мы не хочам дапускаць такую ж памылку», — сказаў Дубкоў.

Разам з тым ён прывёў і ўдалы прыклад аб’яднання актываў — зліццё «Тэхнабанка» і «Беларускага індустрыяльнага банка». «З гэтым зліццём быў закладзены новы трэнд, калі прыватныя акцыянеры для вырашэння пытанняў па капітале прынялі рашэнне аб’яднацца», — зазначыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Ён дадаў, што рашэнне аб зліцці і паглынанні традыцыйна прымаецца акцыянерамі: «Рэгулятар павінен прымаць рашэнні аб зліцці і паглынанні, калі стаіць пытанне аб устойлівасці, абароне ўкладчыкаў».

Паводле слоў Дубкова, асноўная праблема заключаецца ў тым, што фінансавы рынак Беларусі прадстаўлены, у асноўным, банкамі. «А ў банках асноўны прадукт — гэта крэдыт. Па вялікім рахунку, крэдытная рызыка ў нас заўсёды была дастаткова высокая. І толькі праз развіццё іншых сегментаў фінансавага рынку мы бачым далейшае дынамічнае развіццё банкаўскага сектара», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?