Урад Беларусі вызначыў парадак і ўмовы заключэння дамовы на будаўніцтва жылля ў складзе арганізацый забудоўшчыкаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў № 1490 ад 5 лістапада 2011 года.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, дакументам устаноўлена, што арганізацыя забудоўшчыкаў пасля дзяржаўнай рэгістрацыі абавязана заключаць з кожным удзельнікам будаўніцтва дамову. Пастановай таксама вызначаны сутнасныя ўмовы дамовы. Сярод іх прадмет дагавора, тэрміны (чысло, месяц, год) пачатку і завяршэння будаўніцтва, падставы і парадак іх змянення, кошт жылога (нежылога) памяшкання, падставы і парадак яго змянення, парадкі разлікаў і вяртання грашовых сродкаў (паеназапашванняў) у выпадку скасавання дагавора, правы і абавязкі бакоў, парадак змянення і скасавання дагавора, а таксама адказнасць бакоў.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала прыкладную форму дагавора для ўдзельнікаў долевага будаўніцтва. На думку распрацоўшчыкаў дакумента, дагавор павінен быць прыкладным, а не тыпавым, каб даць бакам магчымасць уносіць у яго неабходныя змяненні і дапаўненні ў межах дзейнага заканадаўства. Аднак асноўныя палажэнні прыкладнага дагавора, зацверджаныя пастановай Савета міністраў, абавязковыя да выканання абодвума бакамі, падкрэслілі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?