Пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Инвастроймонтаж». Ім інкрымінуецца прычыненне двум заказчыкам шкоды ў памеры каля 2,8 млрд рублёў.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, службовыя асобы ЗАТ «Инвастроймонтаж» пералічылі гэтую суму на рахункі шэрагу камерцыйных структур у якасці аплаты за пастаўкі будаўнічых матэрыялаў. Пры гэтым, як лічаць следчыя, пералічваючы сродкі, падазраваныя ўсведамлялі, што ніякай адгрузкі аплачаных матэрыялаў фактычна праводзіцца не будзе. У выніку гэтых дзеянняў шкода была нанесеная КУП «УКБ Цэнтральнага раёна г. Мінска» і ЖБВК «Абаронца». Апошні, дарэчы, ужо праходзіць пацярпелым па скандальнай справе ААТ «Трэст Белстромрамонт» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Па факце прычынення шкоды двух заказчыкам у дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Инвастроймонтаж» распачатая крымінальная справа па прыкметах здзяйснення імі злачынства, прадугледжанага ч.2 ст.216 Крымінальнага кодэкса Беларусі (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?