Польскія следчыя мяркуюць, што прадавец хімікатаў з Вроцлава мог дапамагчы нарвежскаму тэрарысту Андэрсу Брэйвіку сканструяваць бомбу, якая ўзарвалася ў цэнтры Осла.

Паводле даных польскай спецслужбы, жыхар Вроцлава, прозвішча якога не называецца, мог бачыцца з Брэйвікам непасрэдна перад тэрактам. Следчыя цяпер правяраюць гіпотэзу аб тым, што ён дапамагаў Брэйвіку сканструяваць выбуховае ўстройства, якое ўзарвалася перад будынкам канцылярыі прэм’ер-міністра Нарвегіі.

Сам Брэйвік у сваім маніфесце «Дэкларацыя незалежнасці Еўропы 2083 г." згадвае, што праз Інтэрнэт купіў у Польшчы 300 г нітрыту натрыю, а таксама 50 кг алюмініевага парашку.

Прадавец хімікатаў з Вроцлава прызнаў, што Брэйвік быў яго кліентам і не адмаўляў, што ездзіў у Швецыю, цікавіўся гэтай краінай і нават пачаў вывучаць шведскую мову.

У выніку двайнога тэракта, учыненага Андэрсам Брэйвікам 22 ліпеня ў Осла і на востраве Уцёя, загінулі 77 чалавек, пацярпелі больш за 150.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?