(Кастрычніцкая, 18) http://www.nfab.by/ 10.00 — 22.00

NewTon — такую назву мае новая кавярня-крама-галерэя (Fashion Art Buffet) на вуліцы Кастрычніцкай. Наўрад ці яшчэ паўгода назад хтосьці мог уявіць, што на гэтай два стагоддзі заводскай вуліцы можа з’явіцца такое вытанчанае месца, наскрозь прасякнутае водарам свежай кавы і гарбаты.

Пачуўшы шмат пахвальных водгукаў пра гэтае месца (нягледзячы на тое, што NewTon працуе толькі з 13 жніўня), я вырушыў туды сам, каб знайсці нешта, што можа не спадабацца. І такі знайшоў. Вялікі «мінус» гэтага месца — гэта, што туды нязручна дабірацца. І нават вельмі неспадручна, калі ў вас няма ўласнага аўто, а «зоркі «Мінсктранса» пад нумарам «2» няма на трамвайным прыпынку ўжо амаль з паўгадзіны. Але ж

вандроўка па Кастрычніцкай да доўгачаканага дома з лічбай 18 не такая сумная, калі Вас вабіць архітэктура Мінска канца ХІХ — пачатка ХХ ст.
Што ўнутры?
1.
Буфет, дзе вам прыгатуюць каву альбо гарбату са свежым, які толькі магчыма ўявіць, тортам ці пірагом.
2
. Зона-Fashion, дзе кожны можа купіць сабе штосьці з калекцый вядомых беларускіх дызайнераў (Таццяна Марыніч, Марыя Дубініна, Юля Латушкіна, Голікава і Галсцян, Люба Туманава, «АПТІ», «Master Blaster» ды інш.)
3.
Арт-Зона, дзе можна знайсьці работы пад іменамі Міхус, Ярарай, Райдан. Усё гэта магчыма набыць тут, «не адыходзячы ад касы».
Інтэр’ер NewTon грунтуецца на «голай» стагадовай цэгле на сценах,
якая нібы дыхае даўніной і ў сімбіёзе з легкім джазам пераносіць Вас кудысьці далёка, прэч ад мінскіх думак і праблемаў.

Навошта туды ісьці?

NewTon ніколі не будзе месцам, куды трэба ісці перад клубам альбо дзе з дапамогай алкагалю і тытуню магчама забыцца. Там нельга купіць нават піва, курыць — таксама забаронена. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб кожны адчуў сапраўдны смак кавы альбо гарбаты.

Але ж гэтае месца добра надаецца, каб правесці ціхі вечар са сваёй «другой паловай».

Што магчыма купіць за 50 тыс. рублёў?

«Меню дзеля спаткання»:

— Два кубачкі кавы: 12 тыс. (6 тыс. х 2).

— Два кавалачкі мядовага торту 26 тыс. (13 тыс. х 2)

Разам: 38 тыс.

«Меню ланча»:

— 300 мл гарбаты — 7 тыс.

— Чызкейк — 17 тыс.

Разам: 24 тыс.

Маё меркаванне?

NewTon — добрае і нават унікальнае месца.

* * *

Напішыце і Вы на NN.BY пра кавярні, якія Вам падабаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?