Прысваенне беларускай эканоміцы статусу «гіперінфляцыйная» ў снежні мінулага года і ўвядзенне асаблівых норм бухуліку прывяло да абясцэньвання беларускай дачкі Telekom Austria — аператара мабільнай сувязі Velcom — на 300 млн еўра. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Telekom Austria.

Кампанія папярэджвае акцыянераў, што абясцэньванне беларускага актыву «з’есць» амаль увесь чаканы рост уласнага капіталу па выніках 2011 года ў памеры 400 млн еўра,
што, адпаведна, прывядзе да рэзкага зніжэння чыстага прыбытку.

У 3-м квартале 2009 года Telekom Austria ўжо зніжала кошт Velcom на 290 млн еўра.

Летам 2011 года Turkcell знізіў кошт сваёй беларускай дачкі — life:) — на 115 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?