У вёсцы Прылукі Брэсцкага раёна падчас пажару ў прыватным жылым доме загінулі муж і жонка — пенсіянеры.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя аб пажары ў доме, што належыць мужчыну 1935 года нараджэння, паступіла ратавальнікам 30 студзеня ў 23.00. Да месца выкліку былі адпраўлены пяць адзінак тэхнікі МНС.

Да моманту прыбыцця першых падраздзяленняў дом быў поўнасцю ахоплены агнём. З яго паспелі выбрацца сын гаспадара дома 1968 года нараджэння, яго жонка 1969 года нараджэння і іх сын 1991 года нараджэння.

Падчас тушэння пажару знойдзены целы гаспадара дома і яго жонкі 1933 года нараджэння.

Для ліквідацыі пажару спатрэбілася каля паўтары гадзіны. Агнём знішчаны дах дома, перакрыцце, унутраная аддзелка сцен, маёмасць. Меркаваная прычына пажару — складаванне гаручых матэрыялаў каля ацяпляльнага катла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?