«Белтэлеком» змяняе тарыфы для абанентаў стацыянарнай сеткі, якія тэлефануюць абанентам аператараў сотавай сувязі.

З 1 лютага 2012 года кошт адной хвіліны званка на нумары абанентаў сеткі любога мабільнага аператара складзе 295 рублёў у працоўныя дні з 06:00 да 23:00. Тарыф 199 рублёў будзе дзейнічаць у выходныя і святочныя дні, а таксама ў працоўныя дні з 23:00 да 06:00.

Раней пры званках у розныя сеткі дзейнічалі розныя тарыфы.

Напрыклад, званкі абанентам МТС раней каштавалі 292 — 182 рублі (буднія/буднія начныя + выходныя) за хвіліну. Тым, хто карыстаецца паслугамі Velcom, можна было пазваніць за 318 — 201 рубель. Званкі на Life:) тарыфікаваліся па 226 — 153 рублёў за хвіліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?