паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
У бліжэйшыя выхадныя дні адбудуцца некаторыя змяненні ў надвор’і: усходні і
Тэмпература паветра
У нядзелю вільготная няўстойлівая паветраная маса распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. У многіх раёнах пройдзе снег, закружыць мяцеліца, а на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 15–22 градусы марозу, днём прагназуецца мінус 11–18 градусаў. У Гомельскай вобласці ў начныя гадзіны чакаецца мінус 9–14 градусаў, днём — 5–10 градусаў ніжэй за нуль.
У панядзелак захаваецца ўплыў вільготнага паветра з Чорнага мора.На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткатэрміновы снег, у некаторых раёнах прагназуецца мяцеліца. Асобныя ўчасткі дарог
У аўторак над поўначчу еўрапейскай часткі Расіі чакаецца ўтварэнне новага халоднага антыцыклону, які, паступова рухаючыся, будзе ўплываць і на тэрыторыю Беларусі. Маразы зноў узмоцняцца. Ноччу прагназуецца мінус 12–17 градусаў,
месцамі пры працяглых праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 20–25 градусаў, днём чакаецца 9–14 градусаў ніжэй за нуль.
У сераду маразы яшчэ больш узмоцняцца, і зноў установіцца вельмі халоднае надвор’е з начной тэмпературай паветра мінус 15–22 градусы,
пры праясненнях — да мінус 25–28 градусаў,а днём прагназуецца 10–17 градусаў ніжэй за нуль.-