Зборная Германіі без асаблівых цяжкасцяў выйграла ў зборнай Галандыі ў матчы 2-га тура групавога турніру Еўра-2012 з лікам 2:1 (Гомес, 24, 38 — ван Персі, 73). Матч прайшоў у Харкаве.

Нагадаем, што ў першым туры Галандыя прайграла Даніі 0:1, а Германія выйграла ў Партугаліі 1:0.

Сёння Партугалія выйграла ў Даніі 3:2.

Становішча камандаў: Германія — 6, Партугалія, Данія — 3, Галандыя — 0.

Усё вырашыцца ў апошнім туры ў нядзелю: Галандыя — Партугалія, Германія — Данія.

Пераможцы гэтай групы выходзяць на дзве найлепшыя каманды групы, А, дзе гуляюць Расія, Польшча, Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?