Гендырэктар футбольных «Крылаў Саветаў» Дзяніс Маслаў распавёў пра нюансы, паводле якіх беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб больш не будзе гуляць за самарскую каманду.

— У чым прычына таго, што «Крылы» не атрымалася падоўжыць кантракт з Аляксандрам Глебам?

— Вы няправільна ставіце пытанне. Аляксандр Глеб у першую чаргу мой сябар, а потым ужо футбаліст. Першапачаткова мы дамаўляліся, што ён будзе гуляць за наш клуб паўгода. Іншых дамоўленасцяў не было. Трэба разумець, што Аляксандр Глеб — гэта імя, вялікі футбаліст. У яго высокія амбіцыі. Ні грошы, ні матэрыяльнае забеспячэнне не маюць ніякай ролі. Саша хоча працягваць гуляць на вышэйшым узроўні. На жаль, наш чэмпіянат на сённяшні дзень не бундэсліга.

Саша атрымаў прапанову з Нямеччыны. Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што хоча працягнуць кар’еру там. Я ведаю клуб, у якім будзе гуляць Глеб. Але аб’яўляць сваё рашэнне Саша павінен сам, — цытуе Маслава «КП-Самара».

Нагадаем, раней паведамлялася пра цікавасць да Глеба з боку БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?