— Я 19 жніўня вырашыў правесці выпрабаванні самаробнага паветранага змея, якога сабраў для ўнука, — кажа Віктар. — Адбывалася гэта ў раёне дачнага пасёлка Дубравушка-1 пад Гроднам. Не прайшло і паўгадзіны пасля запуску, як да мяне прыехалі вайскоўцы ў камуфляжнай форме і прымусілі спусціць мой «лятальны апарат» на зямлю.

Далей, са словаў Віктара, вайскоўцы зрабілі некалькі фота паветранага змея, у тым ліку на фоне дзяржнумароў мікрааўтобуса, што належыць прадпрымальніку. Адзін з візіцёраў звярнуў увагу на тое, што паветраны змей абцягнуты спотбондам, на што аўтар самаробкі дадаў, што тут выкарыстаная яшчэ і харчовая поліэтыленавая плёнка, каб не прадзімала, а стойкі, папярочныя планкі і каркас вырабленыя з трыснягу. Калі паветранага змея «засеклі» з дапамогай радара, то гэта вельмі дзіўна, бо металічных частак у ім не было зусім. Сам гродзенец мяркуе, што яго заўважылі ў бінокль, хоць вайскоўцы пра гэта і не сказалі.

— Адзін маёр з ліку тых, што прыехалі, — кажа Віктар Емяльяненка, — быў вельмі засмучаны, што я сваім змеем падняў па трывозе ўсіх вайскоўцах ад Гродна да Баранавічаў! І не толькі СПА, але і памежнікаў з лётчыкамі. А гэта быў усяго толькі паветраны змей у форме ромбіка, вышынёй паўтара метра…

У заключэнне, паводле словаў Віктара, вайскоўцы параілі яму змяніць месца для лётных выпрабаванняў і ехаць у раён возера Юбілейнага — маўляў, «там мы вашага змяя не ўбачым».

У прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі адказалі, што пакуль не маюць інфармацыі пра інцыдэнт, і парэкамендавалі накіраваць афіцыйны запыт у вайсковае ведамства. У той жа час, на думку вайскоўцаў, тэарэтычна такі выпадак цалкам мог мець месца — бо ўсё падазронае ў небе неабходна старанна правяраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?