Студэнтам, якія жадаюць вучыцца ва ўніверсітэце на беларускай мове, на практыцы цяжка выкарыстаць гэтую магчымасць. Але заўжды трэба дамагацца выканання законных правоў, якія замацаваны на заканадаўчым узроўне.
У адпаведнасці з п. 1 арт. 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў. Пункт 2 арт. 90 згаданага Кодэкса ўстаноўлена, што забеспячэнне права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў ажыццяўляецца ў тым ліку шляхам развіцця сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
У сувязі з гэтым, Таварыства беларускай мовы нядаўна распрацавала ўзор заявы, што можа напісаць студэнт, які абірае навучнне ў ВНУ на беларускай мове. Узор заявы на імя рэктара ВНУ вы можаце спампаваць на сайце арганізацыі.