У кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года эканаміста Яраслава Раманчука нарадзіўся сын.

Хлопчык з’явіўся на свет 17 кастрычніка. Ён і яго мама Алеся пачуваюцца добра. Бацькі ўжо вырашылі, што назавуць сына Міраславам.

Яраслаў і Алеся пажаніліся ў ліпені 2011 года. Фактычна іх вяселле была выкананнем перадвыбарчага абяцання Раманчука.

Раманчук ужо пабачыў сына. Бацька шчаслівы і кажа, што яны з Алесяй плануюць другое дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?