Беларусь – Аўстрыя 5:2.

Пасьля дзьвюх разгромных паразаў ад чэхаў (2:8) і амэрыканцаў (1:5) зборная Беларусі нарэшце атрымала першую перамогу на чэмпіянаце сьвету па хакеі. Нашы хлопцы ва ўпартай барацьбе перамаглі аўстрыйцаў – 5:2. Яшчэ напачатку другога пэрыяду лік быў нічыйным – 2:2. Аднак каманда Курта Фрэйзэра знайшла сілы ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, пасьля чаго закідвалі толькі беларусы. Шайбы на рахунку Глебава, Дудзіка, Угарава, Антоненкі, Кулакова.

Такім чынам беларусы трапілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, дзе будуць змагацца з канадцамі, славакамі, а таксама зь пераможцам пары Нямеччына – Нарвэгія, якія згуляюць заўтра. Аўстрыйцы ж у сваю чаргу будуць змагацца за выжываньне.

Беларусы трапілі ў другі тур, ня маючы бонусных пунктаў, таму, каб разьлічваць на трапляньне ў васьмёрку найлепшых, трэ будзе перамагаць абсалютна ўсіх супернікаў. Першы матч другога раўнду зборная правядзе 4 траўня супраць канадцаў ці славакаў. Вечарам першае месца ў нашай групе разыграюць ЗША і Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?