Фота: БелТА

Фота: БелТА

Пераможцам музычнай прэміі «Ліра-2016» стаў гурт «J:морс». Узнагароджанне пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі «Ліра» адбылася ў Мінску ўчора, 9 лютага, перадае БелТА.

Журы конкурсу, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, у намінацыі «Найлепшы калектыў выканаўцаў» аддало перавагу гурту «J:морс». Беларускамоўная песня гэтага ж гурту «Блізка» была прызнаная найлепшай песняй года.

Дарэчы, у намінацыі «Найлепшая песня на беларускай мове» пераможцам стаў зусім іншы твор — «Гісторыя майго жыцця» групы NAVIBAND. Менавіта гэтая песня дапамагла музыкам выйграць нацыянальны адбор на сёлетняе «Еўрабачанне».

Спевакі Саша Нема і Іна Афанасьева названыя найлепшымі выканаўцамі Беларусі 2016 года ў мужчынскай і жаночай намінацыі адпаведна. А Дзмітрый Калдун стаў пераможцам намінацыі «Нашы за мяжой».

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Ліра» будзе паказаная на тэлеканале АНТ 12 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0