Знайсці
22.10.2014 / 11:00РусŁacБел

Па паўночным усходзе ў найбліжэйшыя суткі па начах прагназуецца да мінус 12°C

23 і 24 кастрычніка чакаецца халоднае надвор'е, паведамляе партал pogoda.by

Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў асноўным на перыферыі арктычнага антыцыклона, які змяшчаецца з Карэліі на Яраслаўскую вобласць Расіі. 

У чацвер, 23 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Па паўднёвым захадзе месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—8°C, па паўночным усходзе мінус 9—12°C, днём мінус 3 — плюс 3°C; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу 0 — плюс 4°C, днём плюс 4—6°C. 

У пятніцу, 24 кастрычніка, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°C па паўднёвым захадзе да мінус 12°C па паўночным усходзе краіны, днём мінус 2 — плюс 3°C, па паўднёвым захадзе каля плюс 5°C.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031