Знайсці
22.05.2019 / 12:196РусŁacБел

Румас назваў сярэдні заробак за красавік

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў 1074 рублі (у сакавіку — 1056,9 рубля), паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Саўміна, піша БелТА

За чатыры месяцы з пачатку года сярэдні заробак склаў 1026 рублёў.

Рэальныя даходы насельніцтва ў I квартале прыраслі на 7,3%. Рэальная заработная плата вырасла на 7,8%, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - на 6,8%.

Па словах Сяргея Румаса, урад асаблівую ўвагу будзе надаваць арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы. «На жаль, у краіне ёсць яшчэ прадпрыемствы, дзе сярэдні заробак не дасягае і 400 рублёў. Таму, як мы дамаўляліся, да канца I паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна», - сказаў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930