Памэла Андэрсан рассталася з мужам ужо праз 12 дзён шлюбу
Амерыканская актрыса Памэла Андэрсан і галівудскі кінапрадзюсер Джон Пітэрс рассталіся пасля 12 дзён ад заключэння шлюбу. Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter.
Як піша выданне, пара ўзяла «перапынак» у адносінах. Крыніца, блізкая да актрысы, распавяла, што пара яшчэ не падала юрыдычныя дакументы для пасведчання аб шлюбе.
«Мы бярэм паўзу, каб пераацаніць тое, што мы хочам ад жыцця і адно ад аднаго. Жыццё — гэта падарожжа, а каханне — працэс. Улічваючы гэтую універсальную праўду, мы ўзаемна вырашылі адкласці афармленне нашага пасведчання аб шлюбе», — гаворыцца ў заяве Андэрсан.
Пара папрасіла не ўмешвацца ў іх асабістае жыццё.
0
0
0
0
0
0
Спачатку знайшла карты, а потым касеты з порна, якія бацькі хавалі ў чорнай скрыні. Беларускі расказалі пра тое, як і адкуль упершыню даведаліся пра сэкс
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы
 4
9 мая можна будзе бясплатна наведаць музеі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера