Знайсці
17.05.2022 / 08:07РусŁacБел

Шольц: Няма прыкмет хуткага спынення вайны

Канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў, што не бачыць прыкмет хуткага спынення вайны ва Украіне і выказаў асцярогі ў сувязі з магчымай эскалацыяй канфлікту, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

«На жаль, пакуль не асабліва бачна, каб узрасло разуменне неабходнасці скончыць з гэтым як мага хутчэй», — сказаў Шольц у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу RTL. Нямеччына працягне прадастаўляць Украіне ўзбраенне, паабяцаў Шольц. У прыватнасці, ён чакае даволі хуткай пастаўкі абяцаных зенітных самаходных установак «Гепард». Улады па-ранейшаму шукаюць да іх прыдатныя боепрыпасы за мяжой, адзначыў ён.

«Мы таксама пастаянна павінны ўважліва сачыць за тым, каб не прымаць рашэнні, якія зробяць нас бокам канфлікту», — падкрэсліў пры гэтым Шольц.

Ён запэўніў, што не дапусціць рашэнняў, якія маглі б прывесці да прамога канфлікту паміж НАТА і Расіяй, і зноў адхіліў ідэю стварэння беспалётнай зоны над Украінай, якая запатрабуе адпраўкі знішчальнікаў.

«Для Расіі ёсьць толькі адзін выхад з гэтага становішча — дасягненне пагаднення з Украінай», — заявіў канцлер.

Паводле яго слоў, гэта не азначае, што мір будзе дасягнуты пад дыктатам, з дапамогай захопу часткі тэрыторыі, а затым патрабаваннем: «Падпішыце тут».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930