Знайсці
17.05.2022 / 19:37РусŁacБел

Крыніцы: Алексін хоча адабраць у рытэйла права прадаваць цыгарэты і цалкам забраць рынак, для гэтага пішацца асобны закон

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Беларусі рыхтуецца законапраект, паводле якога ў рытэйла забяруць права зарабляць на продажы цыгарэт — гэта зможа рабіць толькі структура прыдворнага мультымільянера Аляксея Алексіна. 

«Цыгарэты застануцца ў продажы ў тых жа крамах, дзе і былі. Для спажыўца нічога не зменіцца, але зменяцца бенефецыяры ад продажу — выглядае, што застанецца толькі дзяржаўная сетка і Алексін. У такім выглядзе законапраект лабіруецца Алексіным і ягонымі саюзнікамі. Магчыма, гэта аформяць проста ўказам Лукашэнкі, а можа быць — правядуць неяк іначай. Праект цяпер ходзіць па кабінетах. 

У выніку, фактычна, «Энерга-Ойл» будзе арэндаваць нейкую плошчу ўнутры чужой крамы для таго, каб паставіць там паліцы з тытунёвай прадукцыяй і яе прадаваць. Той прыбытак, які раней рытэйлеры мелі ад абароту тытуню, заменіцца на слёзы ад арэнды дзесяці квадратных метраў. 

Нават Тапузідзіс, у якога ёсць і вытворчасць, і рытэйл, не зможа прадаваць свае цыгарэты. Пакуль што гэта выглядае так», — сказалі нам абазнаныя ў пытанні. 

Алексін вырабляе цыгарэты ў Гродне і Мінску і ўжо мае шырокую сетку па продажы тытуню ў Беларусі пад брэндам «Табакерка», (кампанія «Энерга-Ойл»). Ён фактычны бенефецыяр, хаця пасля трапляння ў санкцыйныя спісы перапісаў «Энерга-Ойл» на аднаго з сыноў — сыны трапяць у новы пакет еўрапейскіх санкцый. 

Аляксей Алексін лічыцца аўтарам многіх шэрых схем, бенефецыярам якіх выступаў рэжым Лукашэнкі: ад «растваральнікаў» да кантрабанды цыгарэт. 

За гэта ён трапіў пад удар заходніх санкцый, а ягоныя «Табакеркі» масава падпальвалі і пэцкалі ў ходзе падзей 2020—2021 гадоў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Сыны Алексіна, «Нафтан», «Белкалій», Азаронак: стала вядома, хто будзе ў шостым пакеце еўрапейскіх санкцый 

На швейцарскім рахунку «кашалька Лукашэнкі» знайшлі $39 мільёнаў. Алексін: «Не чытайце!»

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
27
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930