Знайсці
10.06.2022 / 13:16РусŁacБел

Беларусь размесціць у Расіі аблігацыі

Расійская Федэрацыя гатовая да размяшчэння на сваім рынку аблігацый Мінфіна Беларусі. Пра гэта журналістам у пятніцу заявіў намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Майсееў.

Фота: ТАСС

«Мяркую, мы сёння абмяркуем размяшчэнне аблігацый беларускага Міністэрства фінансаў у Расіі. Мы гатовыя, каб такое размяшчэнне прайшло. Сустракаўся з біржай, яны таксама гатовыя да размяшчэння. Упэўнены, што расійскія інвестары праявяць высокую цікавасць да беларускіх каштоўных папер», — прыводзіць словы намесніка кіраўніка Мінфіна РФ агенцтва БелТА.

Майсееў таксама паведаміў, што ў цяперашні час разглядаецца пытанне аб прызнанні гарантый беларускіх банкаў для ўдзелу ў сістэме дзяржзакупак РФ.

«Гэта патрэбнае для таго, каб беларускія тавары маглі пастаўляцца па дзяржзакупках у Расію не пад гарантыі расійскіх банкаў, якія цяпер цяжка атрымаць, а пад гарантыі сваіх беларускіх, з якімі яны працуюць», — растлумачыў ён.

«Такая пастанова ўрада [Расіі] у нас цяпер у распрацоўцы, спадзяваюся, яна будзе падтрыманая і падпісаная», — удакладніў намеснік міністра РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031