Знайсці
10.06.2022 / 14:42РусŁacБел

Лаўроў параіў польскаму прэзідэнту вучыць гісторыю

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў параіў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду вучыць гісторыю. Той днямі параўнаў Уладзіміра Пуціна з Адольфам Гітлерам.

«Вы ведаеце, мне цяжка каментаваць выказванні многіх еўрапейскіх палітыкаў, як і ўкраінскіх палітыкаў. Польшча і тыя яе кіраўнікі, якія дапускаюць падобныя сентэнцыі, напэўна, ім лепш параіць займацца вывучэннем сваёй уласнай гісторыі і тых падзей, якія ляжаць у аснове польскай гісторыі», — сказаў міністр журналістам у пятніцу.

Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што, адмаўляючы дыялог з Расіяй, Польшча пачынае актыўнае асваенне ўкраінскай тэрыторыі. «Пакуль мы бачым, што за размовамі аб недапушчальнасці якога-небудзь дыялогу з Расіяй польскія калегі пачынаюць актыўна асвойваць украінскую тэрыторыю», — дадаў ён.

Днямі Анджэй Дуда ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild заявіў наступнае:

«Я здзіўлены ўсімі тымі перамовамі, якія цяпер вядуцца з Пуціным. Канцлер Шольц, прэзідэнт Эмануэль Макрон. Гэтыя размовы марныя. Што яны робяць? Яны толькі легітымізуюць асобу, адказную за злачынствы, учыненыя расійскай арміяй ва Украіне. Ён адказвае за гэта. Ён прыняў рашэнне накіраваць туды войскі. Яму падпарадкоўваюцца камандзіры. Уладзімір Пуцін. Хтосьці так размаўляў з Адольфам Гітлерам падчас Другой сусветнай вайны? Хтосьці казаў, што Адольфу Гітлеру трэба захаваць твар? Што мы павінны дзейнічаць так, каб не было зневажальна для Адольфа Гітлера? Я не чуў такога», — сказаў Дуда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031