Знайсці
17.06.2022 / 09:33РусŁacБел

Беларус, што з'ехаў з-за пратэстаў, вярнуўся дадому. Яго будуць судзіць

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Баранавічаў. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён нанёс цяжкае цялеснае пашкоджанне сілавіку.

Паводле версіі абвінавачвання, жыхар Баранавічаў у жніўні 2020 года падчас пратэстаў пачаў рух заднім ходам на сваім аўтамабілі і наехаў на правую нагу сілавіка. Апошні атрымаў пашкоджанні.

Мужчына доўгі час знаходзіўся ў Польшчы, у маі 2022 года ён прыехаў у Беларусь і быў затрыманы.

«Падчас папярэдняга следства Л. віну не прызнаў. Растлумачыў, што ў яго не было намеру прычынення супрацоўніку ОУС цялесных пашкоджанняў, а зрабіў ён гэта па неасцярожнасці», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930