Знайсці
25.06.2022 / 09:00РусŁacБел

Сёння раніцай з тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці

Па Чарнігаўскай і Жытомірскай вобласці сёння раніцай з Беларусі нанеслі масавыя ракетныя ўдары.

У паведамленні аператыўнага камандавання «Поўнач» адзначаецца, што а пятай раніцы па Чарнігаўскай вобласці быў зладжаны масавы ракетны абстрэл. З тэрыторыі Беларусі з самалётаў і з зямлі выпусцілі 20 ракет па населеным пункце Дзясна. 

Вядома пра руйнаванні аб’ектаў інфраструктуры, папярэдне без ахвяр.

Па наваколлі Жытоміра выпусцілі 24 ракеты з самалётаў, якія зайшлі з Беларусі. Пра гэта паведаміў Сяргей Сухамлін, кіраўнік горада.

Былі абстраляныя вайсковыя аб'екты вакол горада. У сам горад нічога не прыляцела. 

«Лукашэнка пятляе перад Пуціным і сваёй арміяй, але сёння мы пабачылі пацвярджэнні таму, што і так вядома пра яго. Пабачылі, што Беларусь таксама бярэ ўдзел у вайне, як і РФ», — сказаў Сухамлін.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунэчка паведаміў, што адзін вайсковец загінуў, яшчэ адзін быў паранены. Па ягоных словах, па горадзе былі выпушчаныя 30 ракет.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
50
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930