Знайсці
02.09.2022 / 10:20РусŁacБел

За жнівень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 98 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу жніўня фіксаваў тэндэнцыю на павелічэнне крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. ПЦ «Вясна» вядома пра не менш як 98 грамадзян, асуджаных у жніўні па палітычных матывах. 

Ілюстрацыйнае фота

Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за жнівень у крымінальным парадку, складае 19.39% і 80.61% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у жніўні грамадзян, звесткі пра якіх удалося сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджаны 51% грамадзян. Па артыкулах аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх, асуджана 27% грамадзян.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў жніўні судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за жнівень па вядомых ПЦ «Вясна» справах суды вынеслі:

— 223 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 63 чалавек;

— 29гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 11 чалавек;

— 62 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 24 чалавек;

— 2800 базавых велічынь штрафу на суму 89600 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 11 чалавек разам з пазбаўленнем (для 10 асуджаных) і абмежаваннем волі (для аднаго чалавека);

— 5 гадоў забароны на заняцце пасад, звязаных з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, у якасці дадатковага пакарання для 1 чалавека разам з пазбаўленнем волі.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў па «пратэсных» крымінальных справах у жніўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 64.28% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 11.23% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 24.49% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі» і «хатняй хіміі», суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у жніўні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930