Знайсці
02.09.2022 / 14:48РусŁacБел

Арыштавалі адваката Уладзіміра Ангельскага

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы адваката Уладзіміра Ангельскага. Яго затрымалі ў Мінску яшчэ 31 жніўня, паведамляе «Вясна».

У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях.

У выніку Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і арыштавалі на 14 сутак. 

Ангельскі — адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЭВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і партнёры». Цяпер адвакат Віталь Брагінец прызнаны палітычным зняволеным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930