Знайсці
08.09.2022 / 09:08РусŁacБел

Жыхара Новалукомля асудзілі на 2,5 года «хіміі» за БЧБ— і ўкраінскі сцягі на гармаце

Жыхара Новалукомля асудзілі на 2,5 года «хіміі» за графіці. Прысуд вынес суд Чашніцкага раёна, паведамляе пракуратура. Маладому чалавеку былі інкрымінаваныя апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Паведамляецца, што ў сакавіку 2022 года ён нанёс «надпісы экстрэмісцкага зместу» на трубаправод Лукомскай ГРЭС, а ў маі намаляваў беларускі і ўкраінскі сцягі на гармаце, устаноўленай на тэрыторыі вайсковага пахавання.

«Ён жа ў маі 2022 года нанёс на паверхню артылерыйскай гарматы на тэрыторыі воінскага пахавання, размешчанага ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, малюнак сцяга ў выглядзе трох гарызантальных палос бела-чырвона-белага колеру, а таксама малюнак сцяга ў выглядзе дзвюх гарызантальных палос сіне-жоўтага колеру», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930