Знайсці
02.10.2022 / 08:532РусŁacБел

ISW: Пуцін замест умацавання абароны на ўсходзе Украіны засяродзіўся на ўтрыманні поўдня

Як паведамляе Інстытут вывучэння вайны, пра гэта сведчыць тое, што ўзброеныя сілы Расіі працягваюць умацоўваць свае пазіцыі ў Херсонскай і Запарожскай абласцях, нягледзячы на абвал лініі фронту ў Лімане.

У той жа час Пуцін выдзяляе рэсурсы на няўдалыя спробы штурму ўжо дэакупаваных населеных пунктаў.

«Параза пад Ліманам паказвае на тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін памяншае прыярытэтнасць абароны Луганскай вобласці дзеля ўтрымання акупаваных тэрыторый на поўдні Украіны», — гаворыцца ў паведамленне.

Рашэнне не ўмацоўваць уразлівыя лініі фронту ў Купянску ці Лімане амаль дакладна было прынята Пуціным, а не вайсковым камандаваннем, і сведчыць пра тое, што Пуцін клапоціцца аб утрыманні стратэгічна важных участкаў Херсонскай і Запарожскай абласцей значна больш, чым пра Луганскую вобласць.

З-за крытыкі і паражэнняў на полі бою Крэмль можа рыхтавацца да перастановак у Мінабароны РФ.

Таксама ў ISW лічаць, што Расія, верагодна, ставіць умовы для таго, каб узяць на сябе юрыдычную адказнасць за Запарожскую АЭС.

У прыватнасці, расійскія ўлады затрымалі дырэктара ЗАЭС Ігара Мурашова. Акупанты хочуць перадаць ЗАЭС пад кантроль «Расатама» і стварыць новую юрыдычную асобу для гэтага.

Верагодна, РФ будзе спрабаваць выкарыстоўваць свой кантроль над ЗАЭС для ціску на МАГАТЭ з мэтай легітымізацыі незаконнай расійскай анэксіі акупаванай украінскай тэрыторыі шляхам прымусу арганізацыі прызнаць законны кантроль Расіі над ЗАЭС.

Таксама паведамляецца, што расійскія войскі здзейснілі няўдалую наземную атаку на Казачую Лопань на поўначы Харкаўскай вобласці 1 кастрычніка.

Такія атакі ўказваюць на тое, што Пуцін, верагодна, захоўвае мэту аднавіць кантроль над тэрыторыяй за межамі абласцей, якія ён незаконна анэксаваў, і гатовы выдзяляць расійскія вайсковыя рэсурсы для такіх наступальных дзеянняў, замест таго, каб вылучыць іх на абарону ад украінскага контрнаступлення на Данбасе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
12
5
антисвета/адказаць/
02.10.2022
ну ім жа трэба калідорчык у Крым...
0
Кастрычнік/адказаць/
02.10.2022
Усе правільна - робіць так, як раней рускія заўжды рабілі - заманьвае пад Маскву. lol
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031