У Мінску з'явіцца памятны знак, прысвечаны «адзінству беларускага народа»
Памятны знак, прысвечаны «адзінству беларускага народа», плануюць паставіць у самым цэнтры Мінска, на Кастрычніцкай плошчы.
Як гэты знак будзе выглядаць, пакуль не вызначана. Паведамляецца, што свае працы на конкурс падалі сем скульптараў і аўтарскіх калектываў.
Гэтыя праекты сёння абмяркоўвалі на паседжанні міжведамаснай працоўнай групы па пытанні стварэння твораў манументальнага мастацтва патрыятычнай накіраванасці, паведаміла Міністэрства культуры. Рашэнне абяцаюць прыняць «у хуткай перспектыве».
Сярод удзельнікаў абмеркавання заўважаныя Міністр культуры Анатоль Маркевіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вадзім Лакіза і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.
0
2
7
0
0
2
Каментары
70
Улад_мл/адказаць/02.11.2022
Знак трэба усталяваць на Акрэсціна.
50
Мойша/адказаць/02.11.2022
Адзінства няма і ня будзе і менавіта таму патрабуюцца нейкія знакі
40
Mar/адказаць/02.11.2022
Можно просто поменять танк у Дома «офицеров» на автозак. Будет и символ народного единства, и символ армии как защитника народа. 2 в 1, так сказать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 1
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 3
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 1
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 3
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Пятроўскі і Дзермант пачырванелі
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера